Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля крытыкі Лукашэнкі ў Баранавічах завялі крымінальную справу за падвышэньне цаны на разабраных курэй


 Прадукцыя птушкафабрыкі «Дружба». Ілюстрацыйнае фота
Прадукцыя птушкафабрыкі «Дружба». Ілюстрацыйнае фота

Начальнікаў баранавіцкай птушкафабрыкі «Дружба» вінавацяць у тым, што яны павысілі цану на сацыяльна значны тавар больш як на 1,2%. За «перавышэньне ўлады» ім пагражае да 6 гадоў турмы.

Баранавіцкая міжраённая пракуратура завяла крымінальную справу за неабгрунтаванае павышэньне цаны на птушкафабрыцы «Дружба» на курыныя тушкі.

Паводле ведамства, начальнікі птушкафабрыкі далі ўказаньні падначаленым «аб дадатковай перапрацоўцы — няпоўным расьпіле кураняці-бройлера на дзьве часткі без істотных затрат і ўтварэньня новага віду тавару; рэалізацыі такога тавару па завышанай цане без уліку ўведзеных абмежаваньняў».

Гэтыя дзеяньні кваліфікавалі паводле ч. 2 арт. 426 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (перавышэньне службовых паўнамоцтваў, зьдзейсьненае з карысьлівай і іншай асабістай зацікаўленасьці), гаворыцца ў паведамленьні пракуратуры.

Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю пастанавіла, што разабранае кураня-бройлер па частках мусіць каштаваць столькі, колькі і цэлы бройлер, або толькі на 10% больш — залежыць ад спосабу разбору.

Беларускім крамам забаранілі самастойна разьбіраць курыныя тушкі на продаж.

Усё пачалося з таго, што Лукашэнка раскрытыкаваў на эканамічнай нарадзе падвышэньне цэнаў на курыцу:

«Расчлянілі дохлую курыцу, упіхнулі ў поліэтыленавы пакет — новы тавар! Чаму ў 2-3 разы падаражэў тавар? Таму што вы яго напалам разрэзалі?»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG