Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія войскі атакавалі горад Дніпро, ёсьць ахвяры і разбурэньні


Наступствы адной з атак на Дніпро. Красавік 2025 году
Наступствы адной з атак на Дніпро. Красавік 2025 году

Расейскія вайскоўцы ў ноч на 17 красавіка нанесьлі масавы ўдар «Шахедамі» па ўкраінскім горадзе Дніпры. Ратавальнікі паведамляюць аб гібелі трох чалавек.

Паводле Дзяржаўнай службы надзвычайных сытуацыяў (ДСНС) Украіны, сярод загінулых — адно дзіця. Колькасьць параненых павялічылася да 30 — пяцёра зь іх дзеці, паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Лысак. У шпіталях застаюцца 16 пацыентаў, адзін у цяжкім стане.

«Шкода нанесеная жылым дамам, студэнцкім інтэрнатам, будынкам навучальнай установы і прадпрыемствам харчаваньня, а таксама аўтамабілям. Праз атаку БПЛА ў горадзе ўзьнікла некалькі пажараў. Цяпер яны ўсе зьліквідаваныя», — гаворыцца ў паведамленьні ДСНС.

Пашкоджаныя дамы, установы адукацыі і культуры, адзін бесьпілётнік упаў побач з мэрыяй, удакладніў мэр гораду Барыс Філатаў.

У выніку дронавага нападу пашкоджаны галоўны паштамт — помнік гісторыі і архітэктуры мясцовага значэньня. У будынку пачатку ХХ стагодзьдзя выбітыя вокны і пашкоджаная ўваходная драўляная група. Таксама пашкоджаны найстарэйшы ў горадзе гатэль «Асторыя» — помнік гісторыі і архітэктуры нацыянальнага значэньня.

Расейскія вайскоўцы рэгулярна атакуюць рэгіёны Ўкраіны з ужываньнем розных відаў зброі — ударных дронаў, ракет, авіябомбаў, рэактыўных сыстэмаў залпавага агню.

Расейскае кіраўніцтва адмаўляе, што расейская армія падчас поўнамаштабнай вайны наносіць мэтанакіраваныя ўдары па цывільнай інфраструктуры гарадоў і вёсак Украіны, забіваючы мірных жыхароў і разбураючы лякарні, школы, дзіцячыя садкі, аб’екты энэрга- і водазабесьпячэньня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG