Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сетцы крамаў «Дабраном» і прыватных аптэках — затрыманьні за рост цэнаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Камітэт дзяржкантролю паведаміў, што выявіў і спыніў факты неабгрунтаванага павышэньня цэн у сетках крамаў «Дабраном» і прыватных аптэках.

Паводле КДК, у пэрыяд з 6 па 7 кастрычніка былі павялічаныя цэны на каўбасныя вырабы, сыры, малочную і іншую прадукцыю, агулам ня менш як на 30 тавараў у больш як у 120 крамах сеткі. У выніку ў дачыненьні да дзьвюх службовых асобаў акцыянэрнага таварыства ўзбудзілі крымінальную справу. Яны затрыманыя.

Таксама Камітэтам дзяржкантролю выявіў факты неабгрунтаванага павышэньня цэнаў у прыватнай сетцы аптэк. Гэта датычыць прынамсі 65 асартымэнтных пазыцыяў у 11 аптэках Менска. У дачыненьні да намесьніка дырэктара прадпрыемства ўзбуджана крымінальная справа, яго затрымалі.

6 кастрычніка Лукашэнка забараніў павышаць цэны на тавары. Адразу пасьля заявы Лукашэнкі аб недапушчальнасьці росту цэнаў КДК анансаваў у крамах буйныя праверкі і апублікаваў спэцыяльны тэлефонны нумар прымаць даносы.

Генпракуратура запатрабавала ад Сьледчага камітэту, МУС і ДФР КДК неадкладна распачынаць крымінальныя справы па кожным факце парушэньня заканадаўства, якое пацягнула за сабою неабгрунтаваны рост цэнаў, затрымліваць падазраваных і абіраць меру стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту.

Як вядома на 10 кастрычніка, па факце росту цэнаў распачалі ўжо 10 крымінальных спраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG