Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ілан Маск заявіў, што працягне аплачваць Starlink для Украіны


Ілон Маск
Ілон Маск

Ілан Маск заявіў, што яго кампанія SpaceX працягне аплачваць спадарожнікавую сувязь Starlink для Ўкраіны.

Пра гэта прадпрымальнік напісаў у твітары.

«Чорт зь ім... Хоць Starlink усё яшчэ губляе грошы, а іншыя кампаніі атрымліваюць мільярды даляраў ад падаткаплацельшчыкаў, мы працягнем бясплатна фінансаваць урад Украіны», — напісаў Маск.

Па дадзеных CNN, у верасьні кампанія SpaceX адправіла міністэрству абароны ЗША ліст, у якім заявіла, што больш не можа аплачваць адпраўку ва Ўкраіну тэрміналаў спадарожнікавай сувязі Starlink, і папрасіла Пэнтагон узяць фінансаваньне на сябе.

У пачатку кастрычніка Маск заявіў, што SpaceX выдаткавала на пастаўку і абслугоўваньне тэрміналаў Starlink ва Ўкраіне 80 мільёнаў даляраў, а да канца года выдаткі кампаніі перавысяць 100 мільёнаў. Пазьней ён напісаў у твітары, што зараз падтрымка тэрміналаў каштуе кампаніі каля 20 мільёнаў даляраў за месяц.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG