Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Артура Вольскага, другая гадавіна раптоўнай інаўгурацыі Лукашэнкі


Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі, Менск, 23 верасьня 2020
Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі, Менск, 23 верасьня 2020

Падзеі 23 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дата дня

23 верасьня 1924 году нарадзіўся Артур Вольскі, пісьменьнік і перакладчык, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст., сын пісьменьніка Віталя Вольскага, бацька музыкі і мастака Лявона Вольскага.

Артур Вольскі
Артур Вольскі

Гэты дзень у гісторыі

1648 — пачалася бітва пад Піляўцамі: аб’яднаныя войскі Багдана Хмяльніцкага і Крымскага ханства супраць войска Рэчы Паспалітай.

1793 — скончыўся Горадзенскі сойм — апошні сойм Рэчы Паспалітай.

1943 — нацысты зьнішчылі Віленскае гета. Усяго за тры гады акупацыі ў Літве было забіта 200 тысяч габрэяў. З гэтае нагоды ў краіне штогод адзначаецца Дзень памяці ахвяраў генацыду.

Вуліца ў гета ў Вільні
Вуліца ў гета ў Вільні

1989 — азэрбайджанская мова абвешчаная дзяржаўнай у Азэрбайджане.

1998 — Рада Бясьпекі ААН прыняла рэзалюцыю, якая абавязала ўрад Югаславіі прыпыніць баявыя дзеяньні ў Косаве.

2020 — у Менску прайшла раптоўная цырымонія інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Увечары ў сталіцы і шэрагу іншых гарадоў адбыліся масавыя акцыі пратэсту, выкліканыя інаўгурацыяй. Данія, Літва, Латвія, Нямеччына, Славаччына, Польшча, Чэхія і Эстонія пасьля інаўгурацыі заявілі, што не прызнаюць Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам Беларусі.

У гэты дзень нарадзіліся

480 да н. э.Эўрыпід, грэцкі драматург.

63 да н. э. Гай Юліюс Цэзар Актавіян Аўгуст, рымскі імпэратар.

Статуя рымскага імпэратара Актавіяна Аўгуста
Статуя рымскага імпэратара Актавіяна Аўгуста

1901Яраслаў Сэйфэрт, чэскі паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 1984 год.

1908 Мікалай Патолічаў, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар Камуністычнай партыі Беларусі ў 1950–1956 гг.

1918 Аркадзь Маўзон, беларускі драматург.

1936Сямён Шарэцкі, беларускі палітык, старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі ХІІІ скліканьня.

Сямён Шарэцкі
Сямён Шарэцкі

У памяці

1935 Лявон (Леанард) Заяц, беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч, член Народнага сакратарыяту Рады БНР. Быў рэпрэсаваны бальшавіцкімі ўладамі і памёр у зьняволеньні.

Сядзяць (зьлева направа): Яўген Ладноў, Васіль Захарка, Мікола Вяршынін, Леанард Заяц; стаяць: Лявон Вітан-Дубейкаўскі, Янка Чарапук, Яўхім Бялевіч.
Сядзяць (зьлева направа): Яўген Ладноў, Васіль Захарка, Мікола Вяршынін, Леанард Заяц; стаяць: Лявон Вітан-Дубейкаўскі, Янка Чарапук, Яўхім Бялевіч.

1939 Зыгмунд Фройд, аўстрыйскі лекар-псыхіятар, псыхоляг і нэўроляг, заснавальнік псыхааналізу.

Зыгмунд Фройд
Зыгмунд Фройд

1974 Пабла Нэруда, чылійскі паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 1971 год.

Пабла Нэруда
Пабла Нэруда
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG