Затрыманьне ў Маларыцкім раёне
У Маларыцкім раёне затрымалі вяскоўца — ён нібыта зарэгістраваўся ў пляне «Перамога», піша «Вясна».
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманьне галоўнага агранома адной з гаспадарак Маларыцкага раёну Яна Габіса.
У «пакаяльным відэа» ён распавядае, што быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, а таксама нібыта прайшоў рэгістрацыю ў пляне «Перамога». Такія відэа сілавікі найчасьцей запісваюць пасьля пабіцьця затрыманага і псыхалягічнага ціску на яго.
Затрыманьне на Кобрыньшчыне
Затрыманы жыхар вёскі Быстрыца Кобрыньскага раёну Дзьмітры Крыцкі.
Паводле прарэжымных тэлеграм-каналаў, мужчына ў 2020 годзе ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, а таксама пакідаў у іх абразьлівыя камэнтары.