Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на газ у Эўропе ўзьляцелі да рэкорднага ўзроўню — больш як 3500 эўра за тысячу кубамэтраў


Перасьцярогі ў Эўропе наконт поўнага спыненьня паставак прыроднага газу з Расеі прывялі да новага рэзкага скачку цэн на газ, паведамляе DW.

Кошт эўрапейскіх ф’ючарсаў на пастаўкі газу ў верасьні ў пятніцу, 26 жніўня, павялічыўся адразу на 9 адсоткавых пунктаў да рэкордных 340 эўра за мэгават/гадзіну (у больш звыклым для беларусаў вымярэньні гэта 3587 эўра за тысячу кубамэтраў).

Раней «Газпром» абвясьціў аб прыпыненьні паставак газу па трубаправодзе «Паўночны паток» з 31 жніўня на тры дні з прычыны рамонтных работ. Гэта толькі ўзмацніла страхі наконт пэрспэктывы поўнага спыненьня паставак расейскага газу ў Эўропу.

Цэны застануцца высокімі на шмат гадоў

Між тым кіраўнік Нямецкага інстытуту эканамічных дасьледаваньняў (DIW) Марсэль Фрацшэр заклікаў рыхтавацца да доўгага захаваньня высокіх цэнаў на прыродны газ. «Цэны на энэргію ўжо ніколі ня вернуцца на даваенны ўзровень», — сказаў ён у інтэрвію радыёстанцыі SWR. На думку Фрацшэра, цэны на энэрганосьбіты праз вайну Расеі супраць Украіны будуць заставацца на высокім узроўні на працягу пяці-сямі гадоў, таму людзям трэба настройвацца на зьніжэньне ўзроўню жыцьця.

Для параўнаньня – цана на газ на Н'ю-Ёрскай таварнай біржы склала сёньня 338 даляраў (337 эўра) за тысячу кубамэтраў. Гэта больш чым у 10 разоў таньней, чым на эўрапейскіх біржавых пляцоўках.

Беларусь у 2022 годзе купляе ў Расеі газ па цане 128. 52 даляры за тысячу кубамэтраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG