У сваім паведамленьні яна адказала на парады і крытыку, якія выказваліся наконт гэтага сходу.
Святлана Ціханоўская:
«Вы казалі «зьбярыцеся разам і дайце голас усім» — і мы разам з партнэрамі, КР, BYPOL, НАК, палітыкамі, грамадзянскімі ініцыятывамі, бізнэсамі, аналітыкамі і незалежнымі экспэртамі зьбяромся разам на Канфэрэнцыю Новай Беларусі. Мы будзем размаўляць адно з адным адкрыта, паказваць вынікі працы, спрачацца пра рэальныя пляны.
Вы казалі «слухайце ня толькі тых, хто вас хваліць, але і тых, хто крытыкуе» — і таму мы зрабілі форму адкрытай рэгістрацыі і ў дадатак да яе я асабіста запрасіла прадстаўнікоў абсалютна розных сілаў і меркаваньняў. Мы прапануем удзельнічаць у адкрытых абмеркаваньнях — на наступныя тэмы:
- Якімі павінны быць стратэгічныя прыярытэты нашай працы цяпер?
- Якім будзе транзытны пэрыяд і хто павінен адказваць за яго?
- Як стварыць умовы для годнага жыцьця і выратаваць краіну ад эканамічнага крызісу?
- Як рэарганізаваць дэмакратычныя сілы пад задачы, якія мы вылучым разам?
Галоўным вынікам двух дзён працы будзе тое, што мы разам дамовімся, што рабіць далей — і будзем працаваць адзіным фронтам».