Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ва Ўкраіне: ААН апублікавала даклад аб парушэньнях вайскоўцамі правоў чалавека


Вярхоўная камісарка ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет
Вярхоўная камісарка ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет

Вярхоўная камісарка ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет апублікавала прамежкавы даклад аб сытуацыі ва Ўкраіне пасьля пачатку расейскага ўварваньня ў лютым. У справаздачы задакумэнтаваныя парушэньні правоў чалавека з абодвух бакоў.

Мішэль Бачэлет паведаміла, што вялікая колькасьць ахвяраў сярод цывільнага насельніцтва і маштабы разбурэньняў ва Ўкраіне выклікаюць сур’ёзную заклапочанасьць і сьведчаць пра тое, што дзеяньні расейскіх вайскоўцаў не адпавядаюць патрабаваньням міжнароднага гуманітарнага права.

Ёсьць асьцярогі з нагоды незаконных забойстваў і ўсё большай колькасьці сьведчаньняў таго, што расейскія войскі ўчынілі сур’ёзныя парушэньні міжнародных законаў.

Адзначаецца адвольнае затрыманьне мірных жыхароў абодвума бакамі.

Задакумэнтавана 10 000 загінулых або параненых цывільных асобаў і 335 забітых дзяцей. Але, паводле ацэнак аўтараў справаздачы, фактычная колькасьць загінулых можа быць нашмат вышэйшай.

Задакумэнтавана гібель 17 журналістаў.

Пацьверджаныя заявы аб прымусовым прызыве на вайсковую службу ў прарасейскія ўзброеныя фармаваньні жыхароў Данецку і Луганску ў канцы лютага.

Аўтары справаздачы пацьвердзілі 28 выпадкаў сэксуальнага гвалту, зьвязанага з канфліктам, большасьць з якіх здарыліся на тэрыторыях, якія кантралююцца Расеяй.

Масавае перамяшчэньне цывільнага насельніцтва, у тым ліку 8 млн чалавек унутры краіны, як сьцьвярджаецца, мела несувымернае нэгатыўнае ўзьдзеяньне на жанчын, дзяцей, пажылых людзей і інвалідаў.

Справаздача заснаваная на 11 выездах на месцы, 517 інтэрвію і 3 наведаньнях цэнтраў утрыманьня пад вартай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG