Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каму можна арганізоўваць культурныя мерапрыемствы, будзе вызначаць Мінкульт


Фэст«Дажынкі» ў Мядзеле, 2018 год
Фэст«Дажынкі» ў Мядзеле, 2018 год

У Беларусі зьявіцца Рэестар арганізатараў культурна-забаўляльных мерапрыемстваў. Фармаваць і весьці рэестар будзе Міністэрства культуры або ўпаўнаважаная ім юрыдычная асоба.

У рэестры будуць зьвесткі пра арганізатараў масавых імпрэзаў зь ліку ІП, юрыдычных асоб (акрамя дзяржаўных органаў і дзяржаўных арганізацый), а таксама замежных і міжнародных арганізацый, паведамляе БелТА.

Каб трапіць у рэестар, арганізатару трэба накіраваць заяву ў ведамства і шэраг дакумэнтаў, якія разгледзіць рэспубліканская экспэртная камісія пры Міністэрстве культуры. Яна ўлічыць мастацкі ўзровень культурна-забаўляльных мерапрыемстваў, праведзеных арганізатарам, а таксама іх адпаведнасьць Кодэксу аб культуры і іншым нюансам арганізацыйнага характару.

Арганізатары, ня ўключаныя ў рэестар, ня змогуць праводзіць культурна-забаўляльныя мерапрыемствы.

«Гэта выглядае як культурная цэнзура не ў рэжыме фільтрацыі акцый, а ў рэжыме фільтрацыі актараў. Спроба татальна кантраляваць культурную дзейнасьць», — пракамэнтаваў сытуацыю тэлеграм-каналу BY_culture культуроляг Максім Жбанкоў.

  • Да культурна-масавых мерапрыемстваў адносяцца выставы, прэзэнтацыі, прэс-мерапрыемствы, трэнінгі, сэмінары, фэсты, кірмашы і да т.п.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG