Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры Італіі, Францыі, Нямеччыны і Румыніі ўпершыню за час вайны прыбылі ва Ўкраіну. ФОТА


Прэм’ер Італіі Марыё Драгі, канцлер Нямеччыны Оляф Шольц і прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон па дарозе ў Кіеў
Прэм’ер Італіі Марыё Драгі, канцлер Нямеччыны Оляф Шольц і прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон па дарозе ў Кіеў

Пра візыт 16 чэрвеня ў Кіеў прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона разам з канцлерам Нямеччыны Оляфам Шольцам і прэм’ерам Італіі Марыё Драгі паведамлялі СМІ, але самі лідэры не анансавалі яго.

Ва Ўкраіну прыехалі прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, канцлер Нямеччыны Оляф Шольц і прэм’ер-міністр Італіі Марыё Драгі, паведамляе італьянская газэта La Repubblica.

Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон, канцлер Нямеччыны Олаф Шольц і прэм'ер-міністар Італіі Марыё Драгі наведваюць Ірпень 16 чэрвеня 2022 года
Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон, канцлер Нямеччыны Олаф Шольц і прэм'ер-міністар Італіі Марыё Драгі наведваюць Ірпень 16 чэрвеня 2022 года
Румынскі прэзыдэнт Кляўс Яганіс у Ірпені пад Кіевам. 16 чэрвеня 2022
Румынскі прэзыдэнт Кляўс Яганіс у Ірпені пад Кіевам. 16 чэрвеня 2022

«Драгі, Шольц і Макрон будуць сёньня ў Кіеве, каб сустрэцца зь Зяленскім: іх місія яшчэ раз пацьвердзіць падтрымку Ўкраіны, але таксама падкрэсьліць эўрапейскае адзінства ў адносінах да Пуціна і Байдэна, — напісала Rainews.it. — Першая мэта менавіта такая: выказаць падтрымку Ўкраіне і паспрабаваць пераадолець крытыку, якую прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі выказвае ў адрас Эўропы за абмежаваную і павольную рэакцыю ў пастаўках зброі, абяцаньняў краіне, якая сутыкаецца ў першую чаргу з новым расейскім імпэрыялізмам».

Олаф Шольц у Ірпені, 16 чэрвеня
Олаф Шольц у Ірпені, 16 чэрвеня

Што казаў Макрон перад прыездам ва Ўкраіну

Выступаючы ў сераду ў Румыніі, Макрон заявіў, што настаў час для Эўропы, каб запэўніць Украіну ў падтрымцы:

«Мы знаходзімся ў пункце, калі мы, эўрапейцы, павінны пасылаць выразныя палітычныя сігналы Ўкраіне і яе народу, які гераічна супраціўляецца».

Разам з тым Эманюэль Макрон, выказваньні якога ў апошні час выклікалі незадаволенасьць у Кіеве, у сераду зноў заявіў, што «ў нейкі момант» прэзыдэнту Ўкраіны і іншым прадстаўнікам гэтай краіны давядзецца весьці перамовы з Расеяй аб міры.

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон (справа), канцлер Нямеччыны Оляф Шольц (у цэнтры) і прэм'ер-міністар Італіі Марыё Драгі (зьлева) едуць у цягніку, які накіроўваецца з Польшчы ў Кіеў, 16 чэрвеня 2022
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон (справа), канцлер Нямеччыны Оляф Шольц (у цэнтры) і прэм'ер-міністар Італіі Марыё Драгі (зьлева) едуць у цягніку, які накіроўваецца з Польшчы ў Кіеў, 16 чэрвеня 2022

Макрон заявіў гэта, выступаючы перад францускімі вайскоўцамі ў Румыніі. Яны былі разьмешчаны там для ўмацаваньня ўсходняга флянгу NATO перад абліччам расейскай пагрозы.

«Мы, эўрапейцы, таксама будзем за сталом перамоваў» — сказаў Макрон, адзначыўшы, што краіны ЭЗ дапамагаюць Украіне ў адбіцьці агрэсіі.

Рэзкую крытыку, у тым ліку ў краінах ЭЗ, выклікалі ранейшыя словы Макрона пра тое, што нельга «прыніжаць» Расею. Францускі прэзыдэнт фактычна паўтарыў сваю думку, сказаўшы, што Расея таксама частка эўрапейскага кантынэнту.

Шэраг СМІ раней паведамляў, што 16 чэрвеня ён разам з канцлерам Нямеччыны Оляфам Шольцам і прэм’ерам Італіі Марыё Драгі павінен прыбыць у Кіеў. Макрон, Драгі і Шольц гэтага не пацьвярджалі і не абвяргалі.

Олаф Шольц ва Ўкраіне з аховай
Олаф Шольц ва Ўкраіне з аховай

Статус кандыдата ў Эўразьвяз для Ўкраіны

Апошнім часам у ЭЗ ідуць дыскусіі як аб магчымасьці надаць Украіне статус кандыдата на ўступленьне ў Эўразьвяз, так і аб далейшай падтрымцы Кіева ў супрацьстаяньні з Расеяй. Прадстаўнікі ўкраінскіх уладаў усё часьцей крытыкуюць Нямеччыну і Францыю, заяўляючы, што яны хочуць дамовіцца з Расеяй за кошт украінскіх інтарэсаў.

У гэты момант Кіеў адхіляе замірэньне з Расеяй, калі яна ня выведзе войскі хаця б на лінію да пачатку ўварваньня 24 лютага.

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
  • Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG