Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», удакладняючы, што інфармацыя пра ператрус у кнігарні «Кнігаўка» і затрыманьне Андрэя Янушкевіча была даведзеная да спэцдакладчыцы ў пытаньні аб становішчы з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, спэцдакладчыцы ў галіне культурных правоў Аляксандры Ксантакі, спэцдакладчыцы ў пытаньні свабоды меркаваньняў і іх свабоднага выказваньня Ірэн Хан, а таксама да працоўнай групы ў пытаньні адвольных затрыманьняў і да працоўнай групы па бізнэсе і правах чалавека.
Суд прызначыў Андрэю Янушкевічу спачатку 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Аднак пасьля іх адбыцьця выдавец на волю не выйшаў, а быў перазатрыманы і асуджаны яшчэ на 10 сутак. Вядома, што трэці суд над Янушкевічам адбыўся 6 чэрвеня. Гэтым разам выдаўцу прысудзілі восем сутак арышту.