Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі расказаў пра тое, якой бачыць перамогу Ўкраіны, і пра «плян мінімум»


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што будзе лічыць перамогай поўнае аднаўленьне тэрытарыяльнай цэласьці Ўкраіны, а «плянам мінімум» назваў вяртаньне тэрыторыяў, якія РФ акупавала пасьля 24 лютага 2022 году.

Пра гэта ўкраінскі лідэр заявіў у інтэрвію нідэрляндзкаму тэлеканалу NOS.

«Украіна дакладна выйграе гэтую вайну. Пытаньне — якім коштам, і пытаньне часу», — адказаў Зяленскі на пытаньне аб тым, што ён думае наконт аптымістычных чаканьняў украінцаў.

Ён сказаў, што для яго перамогай Украіны ў вайне будзе вяртаньне ўсіх акупаваных тэрыторыяў, у тым ліку Крыму і кантраляваных сэпаратыстамі і Расеяй тэрыторыяў Данецкай і Луганскай абласьцей, але адзначыў, што Ўкраіна наўрад ці зможа дасягнуць гэтай мэты цалкам на полі бою.

«Я не лічу, што ваенным шляхам мы можам вярнуць цалкам усю нашую тэрыторыю. Калі мы вырашым ісьці такім шляхам, то страцім сотні тысячаў чалавек. Мы павінны як мінімум вярнуцца да 24 лютага і пасьля гэтага можам казаць аб адстойваньні нашай тэрыторыі шляхам дыпляматыі. Я маю на ўвазе, што мы можам ваяваць з РФ, але не да апошняга чалавека. Калі ім усё роўна — мне ня ўсё роўна. Калі мы вернемся на лінію 24 лютага — я ўпэўнены, што Расея сядзе за стол перамоваў. Мы не гатовыя аддаваць ні Крым, ні Данбас Расейскай Фэдэрацыі, мы ніколі гэтага не прызнаем», — сказаў Зяленскі.

«Пытаньне ў тым, што няма з кім дамаўляцца. Пуцін выбудаваў такую дзяржаву, што там ніхто нічога не вырашае. Таму ня важна, што кажа іх міністар замежных справаў, ня важна, што ён адпраўляе нейкую перагаворную групу, гэтыя людзі — яны ніхто, на жаль», — адзначыў прэзыдэнт Украіны.

На дадатковае пытаньне, калі Ўкраіна будзе гатовая весьці перамовы, Зяленскі адказаў «хоць зараз».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG