Пра гэтую заяву прэмʼер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі паведамляе расейскае агенцтва «РИА Новости».
Паводле дадзеных Белстату (гл. тут і тут) летась экспарт тавараў у ЭЗ склаў 9,5 мільярда даляраў, экспарт паслуг у ЭЗ — 3 мільярды даляраў, экспарт тавараў у ЗША — 500 мільёнаў даляраў, экспарт паслуг у ЗША — 1,5 мільярда.
У суме летась Беларусь экспартавала ў краіны ЭЗ і ў ЗША тавараў і паслуг на 14,5 мільярда даляраў.
Паводле Белстату, летась экспарт тавараў зь Беларусі ва ўсе краіны сьвету складаў 39,8 мільярда даляраў, экспарт паслуг – 10,2 мільярда даляраў.
Калі страты беларускага экспарту ад санкцыяў складаюць 16-18 мільярдаў даляраў, гэта прыблізна траціна ад усяго леташняга экспарту краіны.