Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў на свабоду палітвязень Андрэй Асмалоўскі


Андрэй Асмалоўскі, архіўнае фота
Андрэй Асмалоўскі, архіўнае фота

Пра вызваленьне дзеяча Аб’яднанай грамадзянскай партыі паведамілі ў сацсетках ягоныя сябры.

Андрэй Асмалоўскі цалкам адбыў увесь прысуджаны яму трохгадовы тэрмін, прыгадвае «Наша ніва».

Асмалоўскага затрымалі 29 ліпеня 2022 году, калі праводзілі мэтанакіраваныя рэпрэсіі супраць сяброў Аб’яднанай грамадзянскай партыі. На яго, як і на іншых затрыманых тады, завялі крымінальную справу паводле «народнага» 342-м артыкулу (актыўны удзел у групавых дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак).

У кастрычніку 2022 году Асмалоўскаму прысудзілі тры гады пазбаўленьня волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Акрамя яго, за кратамі апынуліся лідэр АГП Мікалай Казлоў, старшыня Менскай гарадзкой арганізацыі гэтай партыі Аксана Аляксеева, сябры партыі Антаніна Кавалёва і Артур Смалякоў і іншыя. Арыштавалі і асудзілі таксама партнэрку Андрэя Асмалоўскага Дзіяну Чарнушыну, яна вызвалілася год таму.

Андрэй мае двух сыноў, па адукацыі — інжынэр-будаўнік. Працаваў па спэцыяльнасьці, займаючыся архітэктурным праектаваньнем як індывідуальны прадпрымальнік.

У 2019 годзе Асмалоўскі вылучаўся ад АГП у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага скліканьня — ад Коласаўскай акругі № 106. Паводле падлікаў выбарчай камісіі, ён саступіў першаму прарэктару БДУІР Сяргею Дзіку.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG