Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генштаб Беларусі: Захад рыхтуецца да ваенных дзеяньняў на ўсходнім кірунку


Рэпэтыцыя параду ў Менску, ілюстрацыйнае фота
Рэпэтыцыя параду ў Менску, ілюстрацыйнае фота

Чальцы NATO за год удвая нарасьцілі сілы ва Ўсходняй Эўропе, а ўдарныя групоўкі могуць быць створаны каля межаў Расеі і Беларусі ў самыя кароткія тэрміны, заявіў начальнік галоўнага ўпраўленьня — намесьнік начальніка Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Беларусі Руслан Касыгін у эфіры «ВаенТВ».

Пераказваючы выступ Касыгіна, zerkalo.io зьвяртае ўвагу, што вайсковы начальнік заявіў пра пераход супрацьборства паміж Расеяй і Захадам у «фактычна крызісную сытуацыю», што, як ён сказаў, ня можа не адбіцца на ваенна-палітычнай абстаноўцы вакол Беларусі.

Прычынай усяму ён лічыць намер ЗША «дамагчыся вайсковай перавагі на сусьветнай арэне, балянсуючы пры гэтым на мяжы вайны»:

— ЗША і іх саюзьнікі максымальна нарасьцілі комплекс антырасейскіх і антыбеларускіх жорсткіх мераў практычна па ўсіх жыцьцёва важных для Расеі і Рэспублікі Беларусі кірунках, прычым тут у ход ідзе ўсё: ад грубага палітычнага і эканамічнага шантажу, беспрэцэдэнтнага на сёньня інфармацыйнага ціску да прамых пагрозаў магчымага ўжываньня ваеннай сілы, — цытуе zerkalo.io намесьніка начальніка Генштабу.

Пры гэтым, паводле яго, «пашыраюцца маштабы і павышаецца інтэнсіўнасьць мерапрыемстваў», а засяроджаныя каля беларускай мяжы сілы NATO (каля 37,5 тыс. чалавек), аздобленыя сучасным ударным узбраеньнем, удвая перавышаюць аналягічны паказчык 2021 году.

— У сутнасьці, ідзе падрыхтоўка да вядзеньня ваенных дзеяньняў на ўсходнім кірунку, а ўдарныя групоўкі могуць быць створаны каля межаў Расіі і Беларусі ў самыя кароткія тэрміны, — падсумаваў Касыгін.

  • 4 траўня ў Беларусі пачалася раптоўная праверка сілаў рэагаваньня — у Мінабароны заявілі, што мерапрыемствы, якія праводзяцца, «не нясуць ніякай пагрозы ні для эўрапейскай супольнасьці ў цэлым, ні для суседніх краінаў у прыватнасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG