Як паведамляе тэлеграм-канал «МотолькоПомоги», «у візуалізаванай храналёгіі вельмі выразна бачна, што да пачатку сакавіка запускаў было зусім няшмат, нібыта Ўзброеныя сілы РФ „прамацвалі“ рэакцыю іншых краін на бамбаваньне Ўкраіны з тэрыторыі Беларусі. Пасьля ж запускі рабілі з надыходам цемры або ва ўмовах моцнай воблачнасьці. Відавочна, што гэта рабілася для ўтойваньня траекторыі палёту і відаў ракет».
Паведамляецца, што першы пік запускаў быў зафіксаваны 9 сакавіка, і ў той дзень было зроблена мінімум 35 ракетных пускаў.
«Да пачатку красавіка запускі ішлі па нарастаючай дзень за днём, а найбольшае бамбардаваньне зь Беларусі Ўкраіна зазнала 1 красавіка, у той дзень ракеты запускалі ў прамым сэнсе кожныя 10 хвілін, усяго — ня менш за 56 боегаловак, якія прыкрывалі адступленьне Ўзброеных сілаў Расеі з тэрыторыі Ўкраіны», — піша «МотолькоПомоги».
Паведамляецца, што па Ўкраіне з тэрыторыі Беларусі была запушчана мінімум 631 ракета.