Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баўгарыя перакрыла свае порты для расейскіх караблёў


У порце Варны
У порце Варны

Баўгарыя далучылася да краін, якія забаранілі заход у свае порты расейскім караблям.

Пра забарону паведамляе The Guardian.

«Усім суднам, зарэгістраваным пад расейскім сьцягам, а таксама ўсім караблям, якія пасьля 24 лютага зьмянілі свой расейскі сьцяг або зарэгістраваныя ў марскім рэестры на любую іншую дзяржаву, забаронены заход у марскія і рачныя порты Баўгарыі», — гаворыцца ў паведамленьні Марской адміністрацыі.

Выключэньні будуць зроблены толькі для суднаў, якія церпяць бедзтва або маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе, а таксама для суднаў, якія перавозяць энэрганосьбіты, прадукты харчаваньня і лекі ў краіны Эўразьвязу.

Раней стала вядома, што Турэччына забараніла выхад у Чорнае мора для расейскіх караблёў. Таксама свае порты для расейскіх караблёў, яхт і прагулачных суднаў закрыла суседняя Румынія. Таксама свае порты для расейскіх суднаў закрылі Італія, Эстонія і Бэльгія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG