Па дадзеных агенцтва БНТ, апэрацыя была накіраваная супраць супрацоўнікаў самога ДАНС, якія падазраюцца ў шпіянажы на карысьць расейскіх спэцслужбаў, якія дзейнічаюць у Баўгарыі. Агенцтва BTA таксама паведамляе, што адпаведная інфармацыя была перададзеная ў пракуратуру самім агенцтвам. Менавіта таму ў рэйдзе ўдзельнічалі супрацоўнікі контрвыведкі, якім прыйшлося весьці расьсьледаваньне ў адносінах да сваіх жа калег.
Пазьней прэм’ер Кірыл Петкаў заявіў, што ў краіне сфармавалася «буйная расейская агентурная дыяспара», якая дзейнічае па розных напрамках. «Ёсьць нават расейскія агенты, якія мэтанакіравана перашкаджалі дасягненьню ўзаемаразуменьня паміж Баўгарыяй і Рэспублікай Паўночная Македонія», — дапоўніў Петкаў, указаўшы ў якасьці прычыны, што ў дадзеным выпадку расейскія інтарэсы не супадалі з пэрспэктывамі эўрапейскага будучыні для рэгіёну Заходніх Балканаў.
«ДАНС мае моцную імунную сыстэму і актыўна працуе над недапушчэньнем любых праломаў у дачыненьні да шпіёнскай дзейнасьці», — заявіў прэзыдэнт Румэн Радзеў.
- У сярэдзіне сакавіка Баўгарыя выслала дзесяць расейскіх дыпляматаў, якія, паводле слоў прэмʼера Петкава, былі датычныя да «кіраваньня гібрыднымі атакамі» на вышэйшыя эшалёны ўлады ў краіне. Па ініцыятыве прэмʼера быў адкліканы для кансультацый баўгарскі пасол у Маскве, аднак прамая заява кіраўніка кабінэту аб тым, што ён чакае аналягічнага кроку ад Расеі, пакуль не атрымала ўвасабленьня: амбасадарка Элеанора Мітрафанава заявіла, што пытаньне аб яе адкліканьні знаходзіцца ў кампэтэнцыі раейскага МЗС.