Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, якія санкцыі плянуюць супраць Расеі за Бучу


Cтаршыня Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен
Cтаршыня Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен

Эўракамісія прапануе краінам ЭЗ значна пашырыць санкцыі ў дачыненьні да Расеі, абвясьціла старшыня Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен.

  • Санкцыі будуць уключаць забарону на імпарт вугалю з Расеі. Агульная сума таваразвароту, які закранаецца, складзе каля 4 млрд эўра.
  • Таксама будзе прапанавана забараніць экспарт у Расею паўправаднікоў, кампутараў, шэрагу відаў тэхнікі і транспартнага абсталяваньня.
  • Яшчэ адной мерай стане транспартнае эмбарга. Яно прадугледжвае забарону для расейскіх судоў заходзіць у парты ЭЗ. Таксама прапануецца забарона на дзеяньне расесйкіх і беларускіх транспартных кампаніяў.
  • Прапануецца забараніць імпарт з Расеі цэмэнту, драўніны і прадуктаў дрэваапрацоўкі, морапрадуктаў і спіртовыых напояў. Частка гэтых санкцый ужо ўведзеныя ў дачыненьні да Беларусі;
  • Прадугледжваецца забарона на ўдзел расейскіх кампаній у дзяржаўных закупках у Эўразьвязе, а таксама выключэньне любой фінансавай падтрымкі.
  • Пакет прапануе забарону на апэрацыі з банкам ВТБ і яшчэ трыма фінансавымі ўстановамі, ужо адключанымі ад SWIFT.

Пералік асобаў пад пэрсанальнымі санкцыямі прапануюць папоўніць некалькімі дзясяткамі чалавек.

Прапановы Эўракамісіі, якія выносяцца на суд краін-удзельніц, далёка не заўсёды зацьвярджаюцца ў поўным аб’ёме. Гэтыя санкцыі прапанавана ўвесьці пасьля таго, як стала вядома пра ваенныя злачынствы ў Бучы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG