Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі 13 новых палітвязьняў. Агулам ужо 1111 чалавек


Ілюстрацыйнае фота. СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Менску
Ілюстрацыйнае фота. СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Менску

29 сакавіка беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі яшчэ 13 чалавек.

Палітвязьнямі прызнаныя:

  • Юлія Макась, Станіслаў Рачыцкі, Максім Сафонаў, Яўген Маляўка, Аліна Аўдзіенка, Кацярына Халавурт, Яна Барысовіч, Тацяна Барысовіч, Анастасія Малашук, Аляксей Кедыш, Марк Бернштэйн, якіх заключылі пад варту па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»),
  • а таксама Вадзім Дзенісенка і Мікіта Хількевіч, асуджаныя па арт. 341 (Апаганьваньне збудаваньняў і псаваньне маёмасьці) і ч. 1 артыкула 342 КК.

Праваабаронцы лічаць іх перасьлед палітычна матываваным і патрабуюць неадкладна вызваліць іх з-пад варты і спыніць іх крымінальны перасьлед.

Агулам на 29 сакавіка беларускія праваабаронцы прызналі палітвязьнямі ўжо 1111 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG