Журналіст выданьня Financial Times Макс Сэдан лічыць, што на нарадзе з чальцамі Савету бясьпекі Лукашэнка выдаў пляны Ўладзіміра Пуціна адносна Ўкраіны.
Пра гэта журналіст напісаў у сваім твітэры.
«Лукашэнка, зьвяртаючыся да Савету бясьпекі, паказвае на карту Украіны, на якой відаць заплянаваныя перамяшчэньні войскаў, інфраструктурныя аб’екты і краіна, падзеленая на чатыры часткі».
На мапе, да якой зьвяртаўся Аляксандар Лукашэнка, Украіна падзеленая на чатыры часткі, прычым толькі адна зь іх (на захадзе краіны) не закранутая стрэлкамі, якія абазначаюць вайсковыя напады. Адзін з удараў па Ўкраіне, калі верыць мапе, мусіць быць нанесены з тэрыторыі Беларусі.