Лінкі ўнівэрсальнага доступу

​​​​​​​«Камандзір сказаў, што Зяленскі здаўся». Маці беларускага салдата пра службу ў войску


На сумесных з Расеяй вучэньнях ў Берасьцейскай вобласьці, 19 лютага 2022
На сумесных з Расеяй вучэньнях ў Берасьцейскай вобласьці, 19 лютага 2022

1 сакавіка Міністэрства абароны Беларусі заявіла, што беларускія вайскоўцы знаходзяцца ў сваіх частках. Але людзі паведамляюць, што гэта ня так. Свабода пагутарыла з маці вайскоўца, які нясе тэрміновую службу ў паветрана-дэсантных войсках.

«Ён і іншыя вайскоўцы ўжо тыдзень ня ў частцы — на мяжы з Украінай. Жывуць там у намётах, ахоўваюць пантонны мост. Яны ня маюць доступу ў інтэрнэт, таму не валодаюць інфармацыяй. Але іх камандзір ім сказаў, што Зяленскі здаўся — вось якая хлусьня і прапаганда», — кажа маці.

Яна кажа, што іншыя бацькі ня паведамляюць сваім дзецям у войску, што ідзе вайна.

«Я стамілася сварыцца, да многіх рэальна не даходзіць, што адбываецца», — дадала маці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG