Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу журналіста Свабоды палітвязьня Грузьдзіловіча перадалі ў суд


Журналіст Алег Грузьдзіловіч, архіўнае фота 2018 году
Журналіст Алег Грузьдзіловіч, архіўнае фота 2018 году

Дата пачатку крымінальнага працэсу пакуль невядомая. Справу завялі за асьвятленьне Алегам Грузьдзіловічам аднаго з маршаў пратэсту ў 2020 годзе, калі ён быў пазбаўлены акрэдытацыі МЗС Беларусі і працаваў як пазаштатны карэспандэнт «Народнай Волі».

Жонка палітвязьня Мар’яна Грузьдзіловіч расказала Свабодзе, што ёй стала вядома пра завяршэньне сьледзтва і перадачу пракурорам справы яе мужа Алега Грузьдзіловіча ў суд Савецкага раёну Менску. Дата разгляду пакуль невядомая.

31 студзеня Мар'яна мела спатканьне з Алегам, якое доўжылася адну гадзіну, размова адбывалася ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску, у пакоі для спатканьняў, праз шкло з выкарыстаньнем тэлефонных апаратаў.

Перасьлед Алега Грузьдзіловіча

  • 16 ліпеня 2021 году сілавікі прыбылі ў менскі офіс Радыё Свабода, вырвалі камэры відэаназіраньня на паверсе і выламалі трое дзьвярэй у офісе. Сканфіскавалі тэхніку. Таксама зь ператрусам прыйшлі да Алега Грузьдзіловіча, які пазалетась быў пазбаўлены акрэдытацыі МЗС Беларусі. Яго затрымалі і пакаралі арыштам на 10 дзён. Ніякіх абвінавачаньняў тады ня выставілі.
  • Алега Грузьдзіловіча затрымалі паўторна 23 сьнежня і замянілі яму меру стрыманьня з абавязаньня яўкі на ўтрыманьне пад вартай, перавялі ў СІЗА № 1 Менску на вуліцы Валадарскага. 28 сьнежня прайшоў першы допыт Грузьдзіловіча. Сьледчыя выставілі яму абвінавачаньне паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэксу — арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
  • Фактычна справа заведзеная за асьвятленьне Алегам Грузьдзіловічам аднаго з маршаў пратэсту ў 2020 годзе, калі ён быў пазбаўлены акрэдытацыі МЗС Беларусі і працаваў як пазаштатны карэспандэнт «Народнай Волі», меў рэдакцыйнае заданьне.
  • За кратамі цяпер таксама кансультант Радыё Свабода Ігар Лосік, асуджаны на 15 гадоў, і журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык, на якога заведзена крымінальная справа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG