Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня:  101 год з дня нараджэньня Івана Мележа


Іван Мележ з дачкой Ларысай. 1965 г. З фондаў БДАЛМ
Іван Мележ з дачкой Ларысай. 1965 г. З фондаў БДАЛМ

Падзеі 8 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

8 лютага 1921 году нарадзіўся народны пісьменьнік Беларусі, аўтар знакамітага раману «Людзі на балоце» Іван Мележ.

Таксама ў гэты дзень

1649 — падчас паўстаньня Багдана Хмяльніцкага войскі Яна Радзівіла адбілі першую спробу захапіць Мазыр.

1724 — заснаваная Расейская акадэмія навук.

1904 — пачатак расейска-японскай вайны, атака японскіх караблёў на базу расейскага флёту ў Порт-Артуры.

2002 — прэзыдэнт ЗША Джордж Буш адкрыў Зімовыя Алімпійскія гульні ў Солт-Лэйк-Сіці.

У гэты дзень нарадзіліся

1828 — Жуль Вэрн, францускі пісьменьнік, заснавальнік жанру навуковай фантастыкі.

1834 — Дзьмітры Мендзялееў, расейскі хімік.

1886 — Васіль Дружчыц, беларускі гісторык.

1914 — Валянцін Таўлай, беларускі паэт, літаратуразнаўца, заходнебеларускі дзеяч.

1929 — Леанід Лыч, беларускі гісторык.

У памяці

1725 — Пётра I, расейскі цар.

1909 — Мечыслаў Карловіч, польскі кампазытар і дырыжор, родам зь Вішнева на Смаргоншчыне.

1921 - Пётра Крапоткін, расейскі рэвалюцыянэр, тэарэтык анархізму.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG