Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманая за жаночыя маршы экс-кіраўніца «Радзіславы» галадае на Акрэсьціна 10-ы дзень


Затрыманьне актывісткі Вольгі Гарбуновай на жаночым маршы. Менск, 19 жніўня 2020
Затрыманьне актывісткі Вольгі Гарбуновай на жаночым маршы. Менск, 19 жніўня 2020

Палітзьняволеная Вольга Гарбунова трымае галадоўку на Акрэсьціна з моманту затрыманьня.

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што палітзьняволеная актывістка Вольга Гарбунова трымае галадоўку ў ІЧУ на Акрэсьціна з 9 лістапада. У той дзень яе затрымалі праз падазрэньне ў злачынстве паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу, у арганізацыі жаночых маршаў у 2020 годзе.

Вядома, што па стане на 18 лістапада Вольгу ўтрымліваюць у ІЧУ на Акрэсьціна і ёй ня выстаўлена абвінавачаньне. Ужо дзесяць дзён яна галадае ў знак пратэсту.

Вольга Гарбунова — актывістка, былая кіраўніца арганізацыі «Радзіслава», якая дапамагае жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG