Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Міхася Ткачова


Міхась Ткачоў
Міхась Ткачоў

Падзеі 10 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

10 сакавіка 1942 году нарадзіўся Міхась Ткачоў, беларускі археоляг і гісторык архітэктуры, палітычны дзеяч. У канцы 1980-х ён актыўна ўключыўся ў грамадзкую і палітычную дзейнасьць. У 1986 годзе Ткачоў заснаваў у Горадні гісторыка-культурны клюб «Паходня», уваходзіў у Аргкамітэт БНФ, выступаў за аднаўленьне ў Беларусі сацыял-дэмакратыі.

Міхась Ткачоў на мітынгу ў 1991 годзе. Фота novychas.info
Міхась Ткачоў на мітынгу ў 1991 годзе. Фота novychas.info

Таксама ў гэты дзень

1646 — кароль польскі і вялікі князь літоўскі Ўладзіслаў Ваза ажаніўся зь Людвікай Ганзага, якая стала польскай каралевай і вялікай княгіняй літоўскай, актыўна ўмешвалася ў палітыку, за што шляхта не любіла яе і параўноўвала з «маленькім эфіёпам, які асядлаў слана».

1887 — арыштаваны царскай паліцыяй у Пецярбургу Юзаф Пілсудзкі для пратаколу назваў сябе беларусам.

1931 — карнікі НКВД у Менску вынесьлі прысуд беларускаму паэту Ўладзімеру Жылку — пяць гадоў высылкі ў горад Уржум Кіраўскай вобласьці. Моцна хворы паэт быў адпраўлены ў Расею, дзе неўзабаве памёр.

Уладзімер Жылка
Уладзімер Жылка

1939 — у Менску прэм’ерай першай савецкай беларускай опэры «Міхась Падгорны» Яўгена Цікоцкага адкрыўся будынак Дзяржаўнага тэатру опэры і балету Беларусі.

1972 — здарыўся выбух на Менскім радыёзаводзе. Загінулі, паводле розных зьвестак, ад 100 да 140 чалавек, больш за 100 пацярпелі.

У гэты дзень нарадзіліся

1926 Васіль Супрун, заснавальнік і кіраўнік беларускага антысавецкага падпольля на тэрыторыі Заходняй Беларусі, паэт, краязнавец, археоляг.

1928 Яўген Сідаровіч, беларускі навуковец у галіне фізіялёгіі і экалёгіі.

1933 Серафім Андраюк, літаратуразнаўца, дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

1940Чак Норыс, амэрыканскі кінаактор і майстар баявых мастацтваў.

1946Уладзімер Гасьцюхін, актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі.

У памяці

1781 — памёр Міхал Карыцкі, паэт-лацініст, філёзаф.

1861Тарас Шаўчэнка, украінскі паэт, мастак і культурны дзеяч.

1938расстраляны Іван Навіцкі, рабочы зь вёскі Блевачы Бярэзінскага раёну. Арыштаваны 9 сьнежня 1937 году. Асуджаны як агент польскай выведкі. Расстраляны ў Магілёўскай турме.

1940Міхаіл Булгакаў, расейскі пісьменьнік і драматург.

Міхаіл Булгакаў
Міхаіл Булгакаў

2005Апанас Цыхун, беларускі пэдагог, краязнаўца, літаратар.

2011Янка Сіпакоў, беларускі пісьменьнік, перакладчык.

Янка Сіпакоў
Янка Сіпакоў

2011Сьвятлана Навумава, навуковец, спэцыялістка ў галіне паліталёгіі і паліттэхналёгіяў.

2013 Барыс Аракчэеў, беларускі мастак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG