Як паведамляюць на сайце МНС Беларусі, для тушэньня пажару прыцягнутыя 14 адзінак тэхнікі і 34 чалавекі. Плошча загараньня перавышае 3 тысячы квадратных мэтраў.
«Наша ніва» паведаміла, што на пажары ў Лёзьне загінуў намесьнік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўленьня Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях Андрэй Мазоль.
Пакуль ратавальнікі тушаць адну частку памяшканьняў, зь іншай вывозяць лён, каб мінімізаваць страты. Прычыны пажару высьвятляюцца.