Каля 9-й гадзіны раніцы 15 кастрычніка пачаўся пажар на тэрыторыі Віцебскай птушкафабрыкі, вядомай гандлёвай маркай «Ганна».
Гарэў недабудаваны будынак. Пад заваламі пажарнікі знайшлі нежывым мужчыну 1962 году нараджэньня, работніка будаўнічага прадпрыемства, паведаміла МНС.
Віцебская бройлерная птушкафабрыка — адна з найбуйнейшых у краіне.