Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Афганістане мільёну дзяцей пагражае сьмерць ад голаду


Уцекачы ў лягеры для ўнутрана перамешчаных асобаў у паўночнай правінцыі Балх, Афганістан
Уцекачы ў лягеры для ўнутрана перамешчаных асобаў у паўночнай правінцыі Балх, Афганістан

Паводле ацэнак ЮНІСЭФ, да канца году ад моцнага недаяданьня могуць памерці да мільёна афганскіх дзяцей. Асабліва трагічная сытуацыя ў сельскіх раёнах.

У Афганістане праз крызіс мільёны дзяцей пакутуюць ад голаду, блізкая зіма будзе сьмяротнай пагрозай для вялікай колькасьці афганскіх хлопчыкаў і дзяўчатак, паведамляе DW са спасылкай на Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЭФ).

Паводле апошніх ацэнак ЮНІСЭФ, да канца году каля 3,2 млн афганскіх дзяцей ва ўзросьце да пяці гадоў будуць пакутаваць ад вострага недаяданьня, каля мільёна зь іх могуць памерці. У цэлым каля 10 млн афганскіх дзяцей маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе, гаворыцца ў паведамленьні.

Асабліва цяжкая сытуацыя ў сельскіх раёнах Афганістану — многія мэдычныя ўстановы тут не працуюць, становішча пагаршаюць засуха, гвалт, пандэмія каранавірусу, успышкі адру і іншых захворваньняў.

«Цяжкае становішча дзяцей у многіх раёнах у бліжэйшую зіму толькі пагоршыцца, калі сыстэма аховы здароўя ня будзе хутка стабілізаваная, а дзеці, якія маюць у гэтым патрэбу, тэрмінова не атрымаюць самае неабходнае», — папярэдзіў кіраўнік нямецкай філіі ЮНІСЭФ Крыстыян Шнайдэр.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG