Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афганістан: Праваабаронцы абвінавачваюць Талібан у маштабным парушэньні правоў жанчын у Гераце


AFGHANISTAN-CONFLICT/
AFGHANISTAN-CONFLICT/

Талібы зьдзяйсьняюць «маштабныя і сур’ёзныя» парушэньні правоў жанчын і дзяўчат у горадзе Герат на захадзе Афганістану, паведамляюць праваабарончыя арганізацыі Human Rights Watch і Інстытут правоў чалавека Ўнівэрсытэту Сан-Хасэ (SJSU).

Ад моманту захопу гораду 12 жніўня талібы «наводзяць страх на жанчын і дзяўчат праз тое, што шукаюць жанчын высокага статусу, адмаўляюць жанчынам у свабодзе перамяшчэньня па-за домам, уводзяць абавязковы дрэс-код, рэзка абмяжоўваюць доступ да занятасьці і адукацыі, абмяжоўваюць права на мірныя сходы», — гаворыцца ў заяве HRW і SJSU.

Абедзьве арганізацыі сьцьвярджаюць, што апыталі праз тэлефон жыхароў Герату, у тым ліку актывістаў, пэдагогаў і студэнтаў, пра іхны досьвед пасьля захопу гораду талібамі. Жанчыны гаварылі на ўмовах ананімнасьці, асьцерагаючыся за сваю бясьпеку.

Жанчыны паведамілі HRW і SJSU, што ў дзень, калі талібы захапілі Герат, іх жыцьцё «цалкам зьмянілася». Яны баяцца выходзіць з дому без суправаджэньня сваяка-мужчыны або праз абмежаваньні ў адзеньні, і іх доступ да адукацыі і працы «карэнным чынам зьмяніўся або зусім спыніўся».

Яны сказалі, што сутыкнуліся з «эканамічнымі цяжкасьцямі з прычыны страты даходу і непрацаздольнасьці», а таксама «стрэсам і іншымі наступствамі для псыхічнага здароўя праз думкі аб раптоўным разбурэньні надзеяў і мараў, над якімі яны працавалі шмат гадоў».

«Для жанчын Герату, зь якімі мы размаўлялі, жыцьцё, якое яны ведалі, зьнікла за адну ноч, і яны мусяць хавацца дома, баючыся, што па іх прыйдуць талібы», — сказала аўганская жанчына-навуковец Галіма Казем-Стаяновіч.

«Найлепшы сцэнар для гэтых жанчын — заставацца ў бясьпецы, але вымушана жыць у істотна абмежаваных умовах. Найгоршы сцэнар — гэта арышт або напад на іх за іх папярэднія дасягненьні або за барацьбу за захаваньне сваіх цяжка заслужаных правоў», — сказала яна.

2 верасьня ў Гераце каля 80 жанчын выйшлі на вуліцы з патрабаваньнем паважаць іх правы, тады талібы ня ўмешваліся. Аднак двое мужчын загінулі і яшчэ прынамсі восем атрымалі раненьні, калі празь пяць дзён аналягічны мітынг быў абстраляны ваеўнікамі.

Пазьней талібы забаранілі акцыі пратэсту, якія не атрымалі папярэдняй ухвалы ад ураду пад кіраўніцтвам Талібану ў Кабуле.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG