Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Рада БНР зацьвердзіла часовую Канстытуцыю Беларусі; год таму — у краіне прайшлі «Маршы годнасьці»


Герб Беларускай народнай рэспублікі
Герб Беларускай народнай рэспублікі

Падзеі 11 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

11 кастрычніка 1918 году Рада БНР зацьвердзіла часовую Канстытуцыю Беларусі.

Год таму ў гэты дзень

  • У Менску і іншых гарадах прайлі «Маршы годнасьці». Сілавікі затрымалі больш за паўтысячы чалавек.
  • На БелАЭС запусьцілі ланцуговую рэакцыю.

Таксама ў гэты дзень

1887 — амэрыканскі вынаходнік Томас Эдысан запатэнтаваў электрычную машыну для падліку галасоў на выбарах.

1899 — пачалася Англа-бурская вайна.

1978 — на базе філіі Літаратурнага музэю Янкі Купалы стварылі Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік «Ляўкі».

1986 — у Рэйк’явіку адбылася сустрэча прэзыдэнта ЗША Рональда Рэйгана і генэральнага сакратара ЦК КПСС Міхаіла Гарбачова. Быў пакладзены пачатак дыялёгу, які ўрэшце прывёў да пацяпленьня ў савецка-амэрыканскіх адносінах і завяршэньня «халоднай вайны».

У гэты дзень нарадзіліся

1885 — Франсуа Марыяк, францускі пісьменьнік і паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры за 1952 год.

1913 — Эдзі Агняцьвет, беларуская паэтка і перакладчыца.

Эдзі Агняцвет (у цэнтры). Ташкент, 1943 год
Эдзі Агняцвет (у цэнтры). Ташкент, 1943 год

1948 — Мікалай Ільніцкі, беларускі музэйнік.

Можна любіць нашу першую сталіцу па-рознаму. Зьбіраць пра яе паштоўкі. Прывозіць туды сяброў на экскурсіі. Здымаць пра калыску беларускай гісторыі фільмы і пісаць кнігі. Любоў Мікалая Ільніцкага была ці ня самая складаная ў ажыцьцяўленьні. Пятнаццаць гадоў ён узначальваў Полацкі нацыянальны гістарычна-культурны запаведнік. Колькі за гэты час яму давялося пераадолець бюракратычных рагатак, колькіх чыноўнікаў рознага рангу пераканаць, колькі людзей зрабіць сваімі аднадумцамі!..

Я з вусьцішшу думаю, што здарылася б, каб у 1991-м на гэтую пасаду прыйшоў ня ён. Ці пабагацеў бы горад на помнікі Эўфрасіньні і Сімяону Полацкаму? Ці атрымала б краіна створаную ў адрэстаўраваных мурах Полацкай акадэміі мастацкую галерэю? Цi мелi б мы мiжнародны фэстываль арганнай музыкi «Званы Сафii»? Верагодна, нешта з гэтага толькі пачатага пераліку і зьявілася б без Ільніцкага, але ўсяго разам — упэўнены — не было б.

Шмат у чым дзякуючы менавіта яму прадбачаньне Нямчына пачало зьдзяйсьняцца: наш зь ім родны горад зь яго запаведнікам, Сафійскім саборам, СпасаЭўфрасіньнеўскім манастыром, больш чым дзясяткам музэяў, зь яго ўнівэрсытэтам, становіцца адным з культурных і духоўных цэнтраў краіны.

Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-выданьне, с. 574–575.

У памяці

1424 — Ян Жыжка, правадыр паўстанцаў-гусітаў, нацыянальны герой Чэхіі.

1531 — Ульрых Цьвінглі, дзеяч рэфармацыі ў Швэйцарыі.

1683 — Мікалай Уладзіслаў Пшазьдзецкі, вайсковы і палітычны дзеяч ВКЛ.

1760 — Міхал Антоні Сапега, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, перакладчык, літаратар.

1889 — Джэймс Джоўль, брытанскі фізык.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG