Дадзеныя экзытполу, праведзенага кампаніяй IPSOS па замове тэлекампаніі «Мтавары» (па Тбілісі, 17:00)
«Грузінская мара» 38,6%
«Адзіны нацыянальны рух» 33%
«За Грузію» 7,6%
«Гірчы — Больш свабоды» 4.8%
«Лело» 4%
«Для народу» 2%
«Гірчы» 1.6%
«Грамадзяне» 1.1%
«Эўрапейская Грузія» 1%
Лейбарысцкая партыя 1%
«Альянс патрыётаў» 0.9%
«Трэцяя сіла — Стратэгія Агмашэнэбэлі» 0.8%
Зьвесткі экзыт-полу, праведзенага кампаніяй Gorbi па замове тэлекампаніі «Імэдзі» (па ўсёй Грузіі, 18:00)
«Грузінская мара» 47.6%
«Адзіны нацыянальны рух» 27.1%
«За Грузію» 6.8%
«Лело» 2.8%
«Гірчы — Больш свабоды» 2.8%
«Эўрапейская Грузія» 2.6%
Лейбарысцкая партыя 1.8%
«Альянс патрыётаў» 1.6%
«Трэцяя сіла — Стратэгія Агмашэнэбэлі» 1.3%
«Грамадзяне» 1%
«Гірчы» 0.9%
Іншыя партыі 3.7%
Заснаваны былым прэзыдэнтам Грузіі Міхэілам Саакашвілі «Адзіны нацыянальны рух», як вынікае з рэйтынгаў, займае другое месца. Напярэддні яго лідэры заяўлялі, што перамогуць на выбарах і вызваляць з турмы Саакашвілі.
Сам Саакашвілі раніцай 1 кастрычніка паведаміў, што вярнуўся ў Грузію, дзе ён асуджаны паводле некалькіх крымінальных справаў да турэмнага зьняволеньня. Вечарам 1 кастрычніка Міхэіл Саакашвілі быў затрыманы і зьмешчаны ў турму.
- Саакашвілі пакінуў Грузію ў 2013 годзе, адразу пасьля гэтага супраць яго распачалі чатыры крымінальныя справы. Ён у вышуку, яму вынесьлі шэраг прысудаў — праз абвінавачаньні ў арганізацыі расправы над удзельнікамі мітынгу 7 лістапада 2007 году, у супрацьпраўным уварваньні ў будынак тэлеканалу «Імэды» і незаконным прысваеньні маёмасьці бізнэсоўца Бадры Патаркацышвілі, а таксама ў арганізацыі нападу на дэпутата Валеры Гелашвілі ў 2005 годзе, перашкодзе расьсьледаваньню забойства банкіра Сандра Гіргуліяні і растраце дзяржаўных сродкаў у 2009–2012 гадах.
- У 2018 годзе палітык па частцы гэтых спраў быў завочна асуджаны на тры гады турмы. Пазьней у 2018 годзе Генэральная пракуратура Грузіі таксама абвінаваціла Саакашвілі ў датычнасьці да забойства Патаркацышвілі.
- У 2015 годзе былы прэзыдэнт Грузіі атрымаў украінскае грамадзянства па ўказе папярэдняга прэзыдэнта Пятра Парашэнкі, які прызначыў яго кіраўніком Адэскай абласной адміністрацыі. Аднак праз два гады адносіны Парашэнкі і Саакашвілі разладзіліся, і ўкраінскі прэзыдэнт прыпыніў дзеяньне ўказу аб наданьні палітыку грамадзянства. Тады ж Саакашвілі забаранілі ўезд на ўкраінскую тэрыторыю да 2021 году. Украінскае грамадзянства палітыку вярнуў толькі Ўладзімір Зяленскі, пасьля таго як выйграў выбары прэзыдэнта.
- 7 траўня сёлета прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі сваім указам прызначыў Саакашвілі кіраўніком Выканаўчага камітэту рэформаў. Аднак на гэтай пасадзе Саакашвілі адпрацаваў менш за паўгода.