Дата дня
31 жніўня 1432 году князі Жыгімонт Кейстутавіч і Сямён Гальшанскі зрабілі замах на вялікага князя Сьвідрыгайлу. Гэта стала падставай для пачатку грамадзянскай вайны ў ВКЛ.
Год таму ў гэты дзень
- кіраўнік каталіцкага касьцёлу ў Беларусі, мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, не атрымаў дазволу ўехаць у Беларусь і вымушана вярнуўся ў Польшчу;
- Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў у сьпіс пэрсон нон-грата;
- выбарчы штаб Віктара Бабарыкі апублікаваў заяву, запісаную ім яшчэ да арышту, аб стварэньні партыі.
Таксама ў гэты дзень
1897 — Томас Эдысан запатэнтаваў кінапраектар.
1939 — Вярхоўны Савет СССР ратыфікаваў савецка-нямецкі пакт пра ненапад.
1939 — уяўны напад на нямецкую радыёстанцыю ў Гляйвіцы (Глівіцах), які быў аб’яўлены прычынай для пачатку вайны Нямеччыны з Польшчай.
1980 — у Польшчы створаны незалежны прафсаюз «Салідарнасьць».
1991 — Кіргізстан і Ўзбэкістан абвясьцілі незалежнасьць ад СССР.
1994 — расейская армія пакінула тэрыторыю Нямеччыны.
1996 — спыніла вяшчаньне беларускае Радыё 101,2.
1996 — Расея і Чачня падпісалі пагадненьне, якое скончыла I чачэнскую вайну.
У гэты дзень нарадзіліся
1832 — Людвік Нарбут, вайсковец, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64 у Беларусі і ў Літве.
1850 — Аляксандар Шыманоўскі, беларускі этнограф.
У памяці
1867 ― Шарль Бадлер, францускі паэт, літаратурны крытык і перакладнік.
1931 ― Арсен Канчэўскі, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.
1941 ― Марына Цьвятаева, расейская паэтка.
1997 ― Дыяна Спэнсэр, прынцэса Ўэльская.