На Менск 17 жніўня абрынулася навальніца з залевай і моцным ветрам. Некаторыя дарогі падтапіла — на 26 маршрутах спыніўся грамадзкі транспарт, паведаміла МНС.
Ва ўсім горадзе ад ветру пападалі дрэвы, у тым ліку на дарогі і машыны.
Вецер зрываў сьцяг, паваліў два білборды, зламаў дзіцячую горку.
На рынку «Ждановічы» абрынуўся навес гандлёвага павільёна на плошчы 80 м². Пацярпелі 2 чалавекі: дзяўчына 2005 году нараджэньня і жанчына 1983-га. Дзяўчыну шпіталізавалі.