Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: год як 50 актораў Купалаўскага напісалі заявы пасьля звальненьня дырэктара Латушкі


Павал Латушка ля Купалаўскага тэатру, 17 жніўня 2020 году
Павал Латушка ля Купалаўскага тэатру, 17 жніўня 2020 году

Падзеі 17 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

У гэты дзень год назад

Гэты дзень у гісторыі

1903 — амэрыканскі выдавец, журналіст Джозэф Пулітцэр заснаваў Пулітцэраўскую прэмію.

Мэдаль Пулітцэраўскай прэміі
Мэдаль Пулітцэраўскай прэміі

1920 — у Менску пачаліся перамовы аб міры паміж Савецкай Расеяй і Другой Рэччу Паспалітай.

1934 — польскімі ўладамі створаны Бяроза-Картускі канцэнтрацыйны лягер.

1962 — першы забіты пры спробе перайсьці Бэрлінскую сьцяну. Усходненямецкія памежнікі забілі 18-гадовага Пітэра Фэтчара.

Памежнікі нясуць сьмяротна параненага Пітэра Фетчара, 17 жніўня 1962
Памежнікі нясуць сьмяротна параненага Пітэра Фетчара, 17 жніўня 1962

1980 — у польскім горадзе Гданьску ўлады прынялі 21 патрабаваньне страйкоўцаў.

1998 — расейскі ўрад абвясьціў дэфолт па фінансавых абавязаньнях.

У гэты дзень нарадзіліся

1629 — Ян Сабескі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.

1857 — Ян Цепляк, рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч Літвы і Беларусі.

1907 — Зьдзіслаў Стома, беларускі актор тэатра і кіно. Народны артыст Беларусі і СССР.

1943 — Робэрт Дэ Ніра, амэрыканскі актор.

Робэрт дэ Ніра
Робэрт дэ Ніра

У памяці

1850 — Хасэ дэ Сан Марцін, кіраўнік вайны за незалежнасьць гішпанскіх калёніяў у Паўднёвай Амэрыцы.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG