Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале Народнага антыкрызіснага кіраваньня, якое раней выступіла з ініцыятывай заблякаваць трансфэр 950 мільёнаў даляраў крэдыту для Беларусі.
«Беларусы працягваюць змагацца супраць рэжыму. ЗША і саюзьнікі дамагліся прагрэсу ў пытаньні санкцыяў супраць Лукашэнкі. Вылучэньне мільярда ад МВФ перакрэсьлівае дасягнуты прагрэс. Больш за тое, доступ да рэсурсаў фонду дае сыгнал дыктатарам: за арганізацыю рэпрэсіяў супраць грамадзян сваіх краін на дзяржаўным узроўні яны могуць нават атрымаць узнагароду, — гаворыцца ў заяве групы «Сяброў Беларусі» Кангрэсу ЗША.
Кангрэсмэны заклікалі МВФ абмежаваць для нелегітымнай улады доступ да рэсурсаў датуль, пакуль не пачнецца дыялёг з дэмакратычнымі сіламі і ня будуць арганізаваны сумленныя выбары.
«Сябры Беларусі» — міжпартыйная група Палаты прадстаўнікоў ЗША, мэта якой — прасоўваць у Беларусі дэмакратычныя рэформы.