Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі вывеў кіраўніцтва справаў Лукашэнкі з заснавальнікаў санаторыя ў Літве, каб пазьбегнуць санкцый


Санаторый «Беларусь». Друскенікі, Літва.
Санаторый «Беларусь». Друскенікі, Літва.

У 2020 годзе Эўразьвяз увёў у дачыненьні да санаторыя санкцыі, а Swedbank заблякаваў рахункі. 

Савет міністраў памяняў заснавальніка санаторыя «Беларусь» у літоўскіх Друскеніках. Гэта прадугледжана пастановай ураду ад 13 лiпеня 2021 года № 398, якой уносяцца зьмены ў статут Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленьні і санаторна-курортным лячэньні насельніцтва.

Цяпер, згодна з пастановай, «цэнтар выконвае функцыі заснавальніка ў дачыненьні да грамадзкай установы «Санаторый „Беларусь“, Літоўская Рэспубліка, г. Друскенікі, вул. Майрон, 2».

Цэнтар атрымаў права «прымаць ва ўстаноўленым парадку рашэньні аб рэарганізацыі і ліквідацыі санаторыя «Беларусь».

Раней санаторый знаходзіўся ў падпарадкаваньні Галоўнага гаспадарчага ўпраўлентня кіраўніцтва справамі Лукашэнкі. У канцы 2020 года Эўразьвяз увёў у дачыненьні да яго санкцыі. З-за гэтага банк Swedbank заблякаваў рахункі санаторыя.

Іх размарозілі пасьля таго, як у чэрвені з пасады кіраўніка справамі Лукашэнкі сышоў Віктар Шэйман. Ён быў унесены ў сьпіс пэрсанальных санкцый ЭЗ яшчэ дзесяць гадоў таму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG