Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бізнэсовец Пефціеў наняў лабістаў у ЗША

абноўлена

Уладзімер Пефціеў
Уладзімер Пефціеў

Бізнэсовец Уладзімер Пефціеў стаў кліентам амэрыканскай юрыдычнай фірмы Steptoe & Johnson, якая займаецца лабіяваньнем у Кангрэсе ЗША. Пра гэта паведаміў партал Legistorm, які адсочвае інфармацыю аб працы амэрыканскага Кангрэсу.

Партал апублікаваў афіцыйную рэгістрацыю, якая адбылася 11 траўня 2021 году. Паводле амэрыканскіх законаў такая інфармацыя мусіць быць апублічаная, і цяпер гэта адбылося.

Уладзімер Пефціеў — былы старшыня сходу акцыянэраў «Белтэхэкспарту» і былы саўладальнік «Белтэх Холдынгу» — кампаніяў, якія займаюцца продажам зброі. Акрамя зброі, Пефціеў займаўся тэлекамунікацыямі (правайдэр «Дзелавая сетка»), лятарэямі («Спорт-заклад»), алькаголем («Аквадзіў»). Кампанія «БТ Тэлекамунікацыі» спансаравала Прэзыдэнцкі спартовы клюб. У 2009–2012 гадах Пефціеў быў кіраўніком Беларускай тэніснай фэдэрацыі.

У 2011 годзе Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць «Белтэхэкспарту». У 2012 годзе Ўладзімер Пефціеў выйшаў са складу кіраўнікоў кампаніі, прадаўшы сваю долю расейскаму бізнэсоўцу Дзьмітрыю Гурыновічу. Кампанія аспрэчыла санкцыі з дапамогай юрыстаў. У 2013 годзе Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША абвясьціў, што санкцыі супраць «Белтэхэкспарту» спыненыя.

Пефціеў першым сярод беларускіх бізнэсоўцаў падпаў пад эўрапейскія санкцыі. За фінансавую падтрымку рэжыму Лукашэнкі ў ліпені 2011 году Рада Эўразьвязу забараніла яму наведваць тэрыторыю ЭЗ, а ягоным прадпрыемствам — весьці там бізнэс. Тамтэйшыя рахункі алігарха былі замарожаныя.

Пефціеў з дапамогай літоўскіх адвакатаў падаў на Раду Эўразьвязу пазоў у Эўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі. У 2014 годзе суд прыняў рашэньне на ягоную карысьць. У выніку Пефціеў, а таксама яго прадпрыемствы былі выключаныя з санкцыйнага сьпісу Эўразьвязу.

У артыкул 23 чэрвеня 2021 былі ўнесеныя праўкі, каб дакладна адлюстраваць рэшэньне Эўрапейскага суду агульнай юрысдыкцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG