Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таварыства польскіх журналістаў узнагародзіла палітвязьня Анджэя Пачобута галоўнай прэміяй «За свабоду слова»


Плякат з партрэтам Андрэя Пачобута ў Варшаве.
Плякат з партрэтам Андрэя Пачобута ў Варшаве.

«За публікацыі ў абарону дэмакратыі і вяршэнства закону, якія раскрываюць злоўжываньні ўладай, карупцыю, парушэньне грамадзянскіх правоў і правоў чалавека».

Анджэй Пачобут быў аўтарам карэспандэнцый для польскіх СМІ зь Беларусі ў жніўні — сьнежні 2020 года.

Паводле Таварыства польскіх журналістаў, прэмія беларускаму палітвязьню Анджэю Пачобуту надалі за «журналісцкі прафэсіяналізм у прадстаўленьні крынічнай інфармацыі з Беларусі, за мужнасьць працаваць ва ўмовах надзвычайнай небясьпекі, ціску і шантажу супраць сям’і».

Анджэя Пачобута неаднаразова арыштоўвалі і каралі за крытыку рэжыму Лукашэнкі. З сакавіка гэтага году ён за кратамі, цяпер хварэе на каранавірус і не мае патрэбнай мэдыцынскай дапамогі.

Ад імя Анджэя Пачобута, які ўтрымліваецца ў Беларусі з 25 сакавіка 2121 года, узнагароду ўзяла дырэктар тэлеканалу «Белсат» Агнешка Рамашэўска-Гузы.

Падчас афіцыйнага гала абвяшчэньня вынікаў і ўручэньня ўзнагарод, якое адбылося ў Доме журналістаў у Варшаве, былі згаданыя і іншыя беларускія журналісты, якія апынуліся за кратамі за сваю працу, сярод якіх Кацярына Андрэева, Дарʼя Чульцова, Юлія Слуцкая, Андрэй Аляксандраў, Дзяніс Івашын, Марына Золатава, Людміла Чэкіна, Вольга Лойка, Алена Талкачова, Раман Пратасевіч.

Вядучыя ўрачыстасьці коратка распавялі гісторыю кожнага з гэтых людзей і ўспомнілі, колькі дзён яны правялі за кратамі. Сцэна была ўпрыгожаная іх партрэтамі.

Анджэю Пачобуту 48 гадоў. Жыве ў Горадні. Жанаты, двое дзяцей: старэйшая дачка вучыцца ў Горадні ў мэдычным унівэрсытэце, малодшы сын ходзіць у школу. Вядомы журналіст і грамадзкі дзеяч, сябра незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі. У 2002 годзе прыйшоў у журналістыку.

Сёлета 25 сакавіка да Пачобута прыйшлі зь ператрусам і затрымалі. Ён праходзіць у «польскай справе», якую Генэральная пракуратура завяла «за распальваньне рэлігійнай і нацыянальнай варожасьці» (частка 3 артыкулу 130 КК) на Анжаліку Борыс і іншых асобаў. Цяпер Пачобут знаходзіцца ў жодзінскім СІЗА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG