Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наклад новага выданьня «Сабак Эўропы» Бахарэвіча мытня адправіла на «экспэртызу». Шукаюць экстрэмізм?


Папярэдняе выданьне "Сабакаў Эўропы"
Папярэдняе выданьне "Сабакаў Эўропы"

Менская рэгіянальная мытня забрала на экспэртызу кнігі Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы». Наклад везьлі ў Беларусь зь літоўскай друкарні.

Як паведамілі Свабодзе ў выдавецтве «Янушкевіч», пра гэта стала вядома зь ліста, які яны атрымалі з мытні. Там пазначаны максымальны тэрмін праверкі — да 6 траўня ўключна.

«Такім чынам, выхад кнігі Альгерда Бахарэвіча затрымліваецца зь незалежных ад нас прычынаў. На рэгіянальнай мытні яе забралі на экспэртызу, што будуць правяраць — нам невядома. Чакаем вынікаў і выбачаемся перад чытачамі», — адзначылі ў выдавецтве.

Там не бяруцца сказаць, вывучаюць зьмест кнігі на «экстрэмізм» або гэта нейкая іншая працэдура.

У сваю чаргу Альгерд Бахарэвіч удакладніў, што новае выданьне «Сабак Эўропы» мусіла зьявіцца ў продажы яшчэ 2 красавіка. Аднак тэрміны ссунуліся ад таго, што беларускія мытнікі спынілі кнігі на мяжы і адправілі на так званую «экспэртызу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG