Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наташа Каралёва адмовілася ад удзелу ў «Славянскім базары». Хто яшчэ?


Падрыхтоўка да «Славянскага базару» ў 2020 годзе
Падрыхтоўка да «Славянскага базару» ў 2020 годзе

6 красавіка прадстаўнікі расейскай поп-сьпявачкі ўкраінскага паходжаньня Наташы Каралёвай афіцыйна аб’явілі, што яна не прыедзе ў Віцебск.

Першапачаткова Каралёва плянавала ўдзельнічаць у фэстывалі. Яшчэ 30 сакавіка са спасылкай на афіцыйны сайт форуму пра гэта напісала «Российская газета». Каралёва значылася ў праграме канцэрту «Залаты хіт», які адбудзецца 17 ліпеня, піша Tut.by.

Але 6 красавіка імя сьпявачкі сярод удзельнікаў гэтага канцэрту зьнікла. У афіцыйнай суполцы Каралёвай «УКантакце» патлумачылі, што артыстка ў Віцебск не прыедзе.

Раней карыстальнікі зь Беларусі сталі актыўна камэнтаваць сацыяльныя сеткі Каралёвай. Яны прасілі яе і іншых запрошаных на фэстываль не прыяжджаць у гэты момант, каб «не падтрымліваць дыктатуру, а падтрымаць беларусаў, якія змагаюцца за свабоду і жыцьцё».

Хто яшчэ адмовіўся?

Сярод тых, каго арганізатары «Славянскага базару» анансавалі ў папярэдняй афішы на сайце фэстывалю, прыяжджаць у Віцебск у 2021 годзе ўжо адмовіліся амаль два дзясяткі выканаўцаў і вядоўцаў. Таму праграма зазнае моцную перапрацоўку.

Удзельнічаць у фэстывалі адмовіліся ўкраінскія выканаўцы Maruv, Алег Віньнік, Эліна Івашчанка, сьпявак з Казахстану Дзімаш Кудайберген, славуты актор і сьпявак з Грузіі Вахтанг Кікабідзэ, расейскія артысты Стас П’еха, Аляксандар Буйноў, Міхаіл Галусьцьян, Зара, Аліна Артц, Сяргей Пенкін, Emin, гурт «Рондо» і беларускі сьпявак Homie.

Расейская поп-сьпявачка Аніта Цой адкрыта ад выступленьня не адмовілася, але заявіла, што сочыць за сытуацыяй.

«Мне вельмі хочацца, каб да ліпеня ў Беларусі і людзі супакоіліся, і ўвесь кіпіш з нагоды „Славянскага базару“ аціх — трэба ўсё ўспрымаць прасьцей!» — патлумачыла выканаўца ў камэнтары dni.ru.

Шоўмэн Цімур Мірашнічэнка, які больш за 10 гадоў вёў «Славянскі базар» ад Украіны, на гэты раз адмовіўся прыяжджаць у Віцебск. На замену яму на фэстываль запрасілі Андрэя Даманскага, але неўзабаве адмовіўся і ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG