Гэтыя тэмы ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітоляг Андрэй Казакевіч і палітычны аналітык Ян Аўсеюшкін.
Сёньня Сьвятлана Ціханоўская абнародавала зварот з заклікам да пачатку перамоваў пры міжнародным пасярэдніцтве для вырашэньня палітычнага крызісу. Яна заклікала беларусаў выказваць сваё стаўленьне да гэтай прапановы праз плятформу «Голас».
Аўсеюшкін
- Зараз, калі адкрытыя пратэсты здушаныя, Лукашэнка сьцьвярджае, што крызіс урэгуляваны.
- Галасаваньне на «Голасе» за прапанову Ціханоўскай пакажа, што крызіс працягваецца.
- Заява Ціханоўскай — перахопліваньне парадку дня ў Лукашэнкі.
- Фармат яе прапановы вяртае нас у лета 2020 году.
- У жніўні летась, калі Лукашэнка ня зьняў слухаўку на тэлефанаваньне Мэркель, не было такіх санкцыяў і такой пэрспэктывы новых санкцыяў.
- Для ўлады пэрспэктывы сумныя, і гэта можа падштурхнуць іх да перамоваў. Прынамсі, ранейшыя спосабы вырашэньня падобных крызісаў не працуюць.
- Посьпех кампаніі, абвешчанай Ціханоўскай, залежыць ад унутранага і вонкавага ціску. Калі ўнутры будзе ўсё спакойна, як на могілках, то ніякія перамовы немагчымыя.
- Жнівеньскай хвалі пратэстаў папярэднічала кампанія мабілізацыі, якая цягнулася тры месяцы — з траўня.
- Ужо на «Голасе» сабралі 100 тысяч галасоў за першую гадзіну пасьля звароту Ціханоўскай.
- Наконт 25 сакавіка завышаныя чаканьні.
- Нязгодны з думкай, што галасаваньне скасоўвае вулічны пратэст. Калі чалавек ня важыцца прагаласаваць, ён не наважыцца выходзіць на вуліцу.
Казакевіч
- Зварот Ціханоўскай — спроба мабілізацыі пратэсту ў бясьпечнай форме.
- Калі за яе прапанову прагаласуе мільён ці два мільёны чалавек, гэта пакажа беларусам, уладзе і міжнароднай супольнасьці, што за гэтай пазыцыяй вялікая колькасьць людзей.
- Расейцы таксама стаяць перад выбарам, Лукашэнка ня вечны, падтрымліваць яго — гэта для іх дадатковыя рызыкі.
- Ні ААН, ні АБСЭ ня ў стане прымусіць Лукашэнку сесьці за стол перамоваў.
- Перамовы калі і пачнуцца, то канфідэнцыйна, а не публічна, як пра іх абвясьціла Ціханоўская.
- У Расеі зварот Ціханоўскай будзе ўспрыняты як стаўка на Захад, на міжнародныя структуры.
- Я ня думаю, што яе зварот дэматывуе пратэст, гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі на «Голасе» прагаласуе мала людзей.
- На вуліцу выходзіць небясьпечна, вешаць сьцягі ў сябе — таксама.
- Застаецца вывешваць сьцягі ў публічных месцах, застаюцца розныя формы эканамічнага байкоту.