Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У агульнанацыянальным галасаваньні, абвешчаным Ціханоўскай, за 2 гадзіны прагаласавалі больш за 150 тысяч чалавек


Скрыншот галасаваньня
Скрыншот галасаваньня

Плятформа «Голас» дасягнула лічбы 150 тысяч за дзьве гадзіны пасьля звароту Ціханоўскай.

Апазыцыйная ўдзельніца выбараў прэзыдэнта Беларусі 2020 году Сьвятлана Ціханоўская выступіла з онлайн-зваротам, у якім заклікала да агульнанацыянальнага галасаваньня за перамовы аб мірным выхадзе з крызісу.

Вялікае галасаваньне пры падтрымцы Каардынацыйнай рады, ByPol і іншых дэмакратычных арганізацый адбываецца на плятформе «Голас». Дзеля гэтага Ціханоўская заклікала ўсталяваць чат-бот «Голасу» ў Тэлеграме і прагаласаваць.

Тым, хто ўдзельнічае ў галасаваньні, прапануецца адказаць станоўча ці адмоўна на адно пытаньне:

«Я патрабую мірнага вырашэньня крызісу ў Беларусі шляхам перамоваў. Я заклікаю Сьвятлану Ціханоўскую правесьці іх пры міжнародным пасярэдніцтве».

У сваім звароце Ціханоўская заявіла, што яе каманда і іншыя дэмакратычныя арганізацыі Беларусі зробяць усё, каб «на другую хвалю пратэсту ў рэжыму не хапіла ні сілаў, ні грошай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG