Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта будзе калясальны ўдар па незалежнасьці прафэсіі», — адвакат Бабарыкі перасьцерагаецца пагаршэньня прававога становішча адвакатуры


Зьміцер Лаеўскі
Зьміцер Лаеўскі

Адвакат Зьміцер Лаеўскі, які абараняе былога прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Віктара Бабарыкі, зьвярнуўся па тлумачэньні ў міністэрства юстыцыі ў сувязі з чуткамі пра будучае пагаршэньне прававога становішча адвакатуры

Пра гэта паведамляе БелаПАН.

«Вось ужо два тыдні ў адвакацкім асяродзьдзі абмяркоўваецца інфармацыя аб тым, што распрацоўваецца (ці нават існуе) праект зьменаў у заканадаўства аб адвакатуры. Па чутках, сутнасьць зьменаў у тым, што адвакацкія бюро і адвакаты, якія практыкуюць індывідуальна, цалкам спыняць дзейнасьць альбо ім забароняць працаваць па крымінальных і адміністрацыйных справах. Пакуль доказаў чутак у нас няма, але ёсьць ускосныя пацьверджаньні», — напісаў Лаеўскі ў сваім Телеграм-канале.

«У 2010-2011 мы шмат сілаў прыклалі да таго, каб дамагчыся права практыкаваць індывідуальна і ў адвакацкіх бюро. Такія формы дзейнасьці давалі больш незалежнасьці і магчымасьцяў (ад выбару супрацоўнікаў і офіса да калектыўнай працы па вялікім справах)», — растлумачыў адвакат.

Паводле яго слоў, цяпер у бюро і індывідуальна працуе прыкладна траціна адвакатаў краіны.

«Калі нам забароняць практыкаваць па крымінальных і адміністрацыйных справах або зусім запатрабуюць спыненьня дзейнасьці адвакацкіх бюро і індывідуальных практык, то гэта будзе калясальны ўдар па незалежнасьці прафэсіі, адкат назад у разьвіцьці адвакатуры і, безумоўна, сур’ёзнае прымяншэньне магчымасьцяў грамадзянаў і арганізацый у атрыманьні юрыдычнай дапамогі», — папярэдзіў Зьміцер Лаеўскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG