Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярэдні заробак у Беларусі набліжаецца да самага нізкага ў Эўропе


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Настаўніку ў Беларусі прапануюць у 3,5 раза менш, чым у Польшчы, і на 16 даляраў менш, чым ва Ўкраіне.

520 даляраў на месяц — такі сярэдні заробак быў у Беларусі ў 2020 годзе. У параўнаньні з 2019 годам у рублях ён вырас, а вось у далярах зьменшыўся — на 29 даляраў.

Суседзі даганяюць і пераганяюць Беларусь па заробку

Пяць гадоў таму беларускія заробкі істотна абганялі заробкі ва Ўкраіне і Малдове (доўгі час лічылася самай беднай краінай Эўропы). У 2016-м параўнаньне выглядала наступным чынам:

  • Беларусь — $420
  • Малдова — $245
  • Украіна — $180

З астатнімі ж, акрамя Ўкраіны, суседзямі параўнаньне выглядала не на карысьць Беларусі. Традыцыйна заробкі ў Польшчы, Літве, Латвіі і Расеі былі вышэйшыя. Ужо летась беларускія заробкі амаль зраўняліся з Малдовай і Ўкраінай:

  • Беларусь — $520
  • Малдова — $465
  • Украіна — $450

З суседзямі параўнаньне выглядае яшчэ горш для Беларусі:

Колькі прапануюць у розных краінах лекарам і настаўнікам

Сярэднія заробкі — гэта адно, а канкрэтныя вакансіі — іншае. Глядзім, колькі прапаноўваюць самым сацыяльным прафэсіям — настаўніку і лекару — у Беларусі і ў суседзяў.

У Беларусі на сайце Мінпрацы ў рэспубліканскім банку вакансій знаходзім першыя тры вакансіі для настаўніка. Плацяць 800 рублёў на месяц, або 307 даляраў па цяперашнім курсе.

Глядзім вакансіі ў суседніх краінах (бяром сталіцу і вакансіі настаўнікаў-прадметнікаў з дыплёмам аб вышэйшай адукацыі).

  • Беларусь — $307
  • Украіна — $323
  • Латвія — $600
  • Літва — $960
  • Расея — $965
  • Польшча — $1074

Атрымліваецца, Беларусь саступае ўсім, акрамя Ўкраіны.

Глядзім вакансіі лекараў, таксама бяром вакансіі ў сталіцах і вылічваем сярэдні заробак зь некалькіх прапанаваных для лекараў-спэцыялістаў. Атрымліваецца:

  • Беларусь — $423
  • Украіна — $539
  • Расея — $1379
  • Латвія — $1800
  • Літва — $1800
  • Польшча — $2400
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG