Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усебеларускі сход: скокі на касьцях ворагаў?


Усебеларускі народны сход, каляж
Усебеларускі народны сход, каляж

Што ў сэнсе забесьпячэньня народнага адзінства прапанаваў Усебеларускі народны сход? Якой будзе новая Канстытуцыя? Калі Лукашэнка зьбіраецца сысьці з пасады? Ці будзе ён будаваць сацыялізм?

Абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі Вячаслаў Бабровіч і Арцём Шрайбман.

Бабровіч

  • Задачай улады было ўзяць рэванш пасьля пэрыяду, калі ў публічнай прасторы дамінавалі пратэстоўцы
  • Улада спрабуе адыграць сытуацыю «Саша 3%», паказаць, што на яе баку — большасьць
  • Абодва бакі халоднай грамадзянскай вайны не гатовыя да заключэньня міру, абодва маюць намер у ёй перамагчы
  • Адбываецца прысваеньне большасьці, гэта робіць і ўлада, і пратэст
  • У Лукашэнкі сёньня праявілася клясавая нянавісьць да «буржуяў»
  • У лёгіцы Лукашэнкі многія крокі, якія яго апанэнты лічаць памылкамі — не памылкі, а непазьбежнасьць
  • Лукашэнка атаясамляе сябе зь дзяржавай. Але ў вачах яго прыхільнікаў гэта нават плюс
Вячаслаў Бабровіч
Вячаслаў Бабровіч
  • У Лукашэнкі ёсьць свае перакананьні, ён трымаецца за ўладу дзеля гэтых перакананьняў, а не зь любові да ўлады як такой
  • З тым, што Бабарыку ён ня вызваліць, Лукашэнка вызначыўся. А наконт астатніх палітвязьняў ён яшчэ ня вызначыўся, ён ня хоча раскрываць усе карты
  • Пуцін зацікаўлены, каб у Беларусі не было праблемаў. А як гэтыя праблемы вырашае Лукашэнка — гэта яго вотчына, гэта яму вырашаць
  • Мэта Лукашэнкі — не ўмацаваньне, а захаваньне ўлады. Цалкам сысьці ад улады ён не гатовы
  • Наданьне канстытуцыйных паўнамоцтваў УНС — гэта палітычны экспэрымэнт, з парлямэнтам Лукашэнка асаблівых надзеяў ня зьвязвае
  • Эскапада Лукашэнкі супраць бізнэсу — хутчэй зрыў, чым новая стратэгія сацыялізму
  • Атака на бізнэс была добрай магчымасьцю для Лукашэнкі апэляваць да сацыяльнай справядлівасьці
  • Калі палітыка і эканоміка сутыкаюцца востра, эканоміка адсоўваецца на другі плян. У гэтым сэнсе, калі была пагроза ўладзе, ніякія санкцыі не маглі прадухіліць катаваньні
  • Сёньня сытуацыя іншая, і таму сацыялізм будзе выкарыстоўвацца ў прапагандзе, а не як практычная палітыка

Шрайбман

  • На УНС прынцыповых рашэньняў прынята не было
  • Лукашэнка абазначыў лінію — ніякіх саступак ворагам, сыду тады, калі будзе ўсё спакойна, калі будуць гарантыі, дый то незразумела, ці сыду
  • У пытаньнях амністыі, палітычных партыяў лінія была на павелічэньне жорсткасьці
  • Сёньня Лукашэнка выдаў гнеўны сьпіч наконт таго, што бізнэс яму здрадзіў
  • Мэта гэтага мерапрыемства — калектыўная псыхатэрапія
  • Паводле Лукашэнкі, формула народнага адзінства — пакайцеся, адумайцеся, супакойцеся, і будзе мір
  • Любімую не аддам, але можа і перадам, але некаму надзейнаму
  • З пратэстам ён ня бачыць формулы кампрамісу, сярэдзіны няма
  • Формула «апазыцыі яго вялікасьці» была прадэманстраваная выступамі Канапацкай і Васкрасенскага
  • Гэта прызнаньне перамогі Лукашэнкі і тое, што ён будзе вырашаць
  • Тут ёсьць прапанова капітуляцыі, можа і ганаровай, але гэта ня формула дыялёгу
  • Лукашэнка не выключае, што Канстытуцыю наагул ня будуць мяняць
Арцём Шрайбман
Арцём Шрайбман
  • Найбольш імаверны варыянт — што Канстытуцыю зьменяць, але вельмі касмэтычна
  • Складальнікі Канстытуцыі будуць баяцца прапанаваць нешта радыкальнае
  • У выпадку кардынальных палітычных зьменаў усё будзе вызначацца не Канстытуцыяй, а рэальнымі суадносінамі палітычных сілаў
  • Лукашэнка хоча, каб пакуль ён жывы, УНС быў такім засьцерагальнікам
  • Калі ў новага прэзыдэнта ёсьць кантроль за мясцовай уладай, тады ў УНС няма ніякіх паўнамоцтваў
  • У намэнклятуры няма ідэалёгіі. Яны выконваюць загады ўлады, якую яны лічаць легітымнай
  • Калі гэтая схема з УНС будзе рэалізаваная, яна стане магілай Лукашэнкі
  • Яе пахавае ня толькі прэзыдэнт Бабарыка, яе пахавае прэзыдэнт Галоўчанка
  • Лукашэнка ўспрымае сацыяльна-эканамічную сытуацыю праз марксісцкую лінзу — я дазволіў бізнэсу жыраваць за кошт народу
  • А вы яшчэ пасьмелі нацягнуць на сябе бчб і зладзіць страйк
  • Я не чакаю кардынальных зьменаў эканамічнай палітыкі
  • У Лукашэнкі зараз найбольш зручны для яго прэм’ер, які мае такія ж погляды, як і ён : дырэктыўнае крэдытаваньне, дзяржаўныя інвэстыцыі
  • У Лукашэнкі ёсьць ідэалёгія, ён пераймаецца, што яго зрыне буржуазная рэвалюцыя
  • Ён ненавідзіць клясавага ворага нашмат больш, чым якую-небудзь Польшчу
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG