Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На судзе над дэсантнікам, які прайшоў Салігорск з нацыянальным сьцягам, залю запоўнілі невядомыя


Дэсантнікі з нацыянальным сьцягам, архіўнае фота
Дэсантнікі з нацыянальным сьцягам, архіўнае фота

Крымінальную справу Руслана Акосткі, былога дэсантніка, які 15 лістапада прайшоў амаль праз увесь Салігорск зь бел-чырвона-белым сьцягам, 2 лютага разглядае суд Салігорскага раёну.

Руслан Акостка спачатку адседзеў 15 дзён адміністрацыйнага арышту, пасьля чаго на волю ня выйшаў, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна». 30 лістапада супраць яго завялі крымінальную справу за супраціў міліцыянту, а таксама за нанясеньне цялесных пашкоджаньняў, якія не панесьлі за сабой цяжкіх ускладненьняў і шкоды здароўю (арт. 363 Крымінальнага кодэксу).

Да суду Акостка сядзеў у жодзінскім СІЗА. Справу разглядае судзьдзя Алеся Серадзенка. Вядома, што пацярпелы супрацоўнік міліцыі таксама выставіў матэрыяльную прэтэнзію ў памеры 2 000 рублёў.

2 лютага, недзе за паўгадзіны да пачатку працэсу, залю цалкам запоўнілі 25 невядомых. Праваабаронцы мяркуюць, што зроблена гэта для таго, каб не пусьціць на пасяджэньне салідарных з Акосткам людзей і ягоных сваякоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG