Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Фэйкі не камэнтуем». МУС адрэагавала на «запіс Карпянкова»


Мікалай Карпянкоў і ягоныя падначаленыя падчас начнога рэйду
Мікалай Карпянкоў і ягоныя падначаленыя падчас начнога рэйду

МУС Беларусі назвала «фэйкам» запіс, зьмешчаны ў інтэрнэце  ініцыятывай былых сілавікоў BYPOL.

«Мы ня будзем камэнтаваць фэйкі. Задачамі МУС зьяўляецца ахова грамадзкага парадку, гарантаваньне бясьпекі і барацьба са злачыннасьцю. У сваёй дзейнасьці мы кіруемся законам», — заявіла агенцтву «Інтэрфакс» афіцыйная прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава.

Ініцыятыва BYPOL, якая аб’ядноўвае былых супрацоўнікаў сілавых структур Беларусі, 15 студзеня разьмясьціла ў сеціве аўдыёзапіс. Сьцьвярджаецца, што ён зроблены падчас выступу намесьніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова перад асабовым складам ГУБАЗіК летась у кастрычніку.

Чалавек з голасам, падобным да голасу Карпянкова, камэнтуе прычыны сьмерці Аляксандра Тарайкоўскага, які загінуў на пратэстах, называючы яго «п'яніцам і дэбілам», апраўдвае дзеяньні сілавікоў на пратэстах, кажучы, што іх прыкрывае асабіста Лукашэнка, а таксама расказвае пра ідэю стварэньня лягера за калючым дротам для найбольш актыўных пратэстоўцаў.

Каманда Сьвятланы Ціханоўскай ужо заявіла, што разаслала запіс, апублікаваны ініцыятывай BYPOL, у Кангрэс ЗША, АБСЭ, Раду Эўропы і ўсім міжнародным партнэрам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG