«Супрацоўнікі падразьдзяленьняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі падчас выяўленьня каналаў фінансаваньня незаконных масавых мерапрыемстваў выйшлі на сьлед двух індывідуальных прадпрымальнікаў, жыхароў Менску. 12 студзеня яны затрыманыя», — заявіў у відэакамэнтары Генадзь Казакевіч.
Паводле Казакевіча, Аляксандраў атрымліваў ад фонду BY_help грошы для аплаты штрафаў пратэстоўцам. Міліцэйскі генэрал сьцьвярджае, што праз схованкі Аляксандраву перадалі больш за 100 тысяч даляраў і эўра.
Мэдыямэнэджара Андрэя Аляксандрава затрымалі 13 студзеня. Яго падазраюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (арт. 342 КК ).
Ірына Злобіна таксама мае статус падазраванай.
Паводле апошніх зьвестак ад кампаніі BY_help, яна дапамагла 8425 беларусам на агульную суму 8 237 362 рублі. Грошы пайшлі на аплату штрафаў, сутак у СІЗА, выплату кампэнсацый ахвярам гвалту, а таксама аплату паслуг адвакатаў у палітычных крымінальных справах.
14 студзеня ў офісе БелаПАН прайшоў у ператрус у сувязі з затрыманьнем Андрэя Аляксандрава, іх былога супрацоўніка.